Категории Новости Объявления ФОРУМ Детское творчество Статистика |
(Расположен на территории объекта Шумилино, г.п.)
Адрес:211260, Шумилино Короткина 14а |
Телефоны:(02130) 41191 |
Реклама:
Музеи
2013-04-08 20:37:35, Ласка написал(а): | Ответить на ЭТО сообщение |
Гісторыя Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея бярэ свой адлік з 28 мая 1984 года, калі выйшла пастанова Міністэрства культуры БССР аб адкрыцці Музея народнай славы Шумілінскага раёна. З гэтага дня і пачалася работа па збору матэрыялаў, экспанатаў, рэканструкцыі будынка. 26 лістапада 1986 года для наведвальнікаў музея ўрачыста былі адкрыты экспазіцыі дзвюх залаў. У першай з іх былі размешчаны матэрыялы, якія распавядалі пра даваеннае сацыялістычнае будаўніцтва ў раёне, другая зала была прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Такім чынам, больш чым два гады спатрэбілася для таго, каб сабраць усё магчымае для паказу працоўнага і ваеннага подзвігу людзей шумілінскага краю. У 1993 годзе Музей народнай славы перайменаваны ў Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей. Да гэтага часу супрацоўнікі музея адкрылі трэцюю экспазіцыйную залу пасляваеннага аднаўлення Шуміліншчыны. З чэрвеня 2002 года музей мае філіял — Обальскі музей камсамольскай славы.
Першым кіраўніком музея была Люд-міла Васільеўна Голубева. Яна наладзіла і збор матэрыялаў, і падрыхтоўку будынка музея для прыёму наведвальнікаў. Шмат сіл і творчага плёну аддала музейнай рабоце Валянціна Пятроўна Кобзун, якая ўзначальвала музей 12 гадоў. Яе на пасадзе змяніла Вольга Віктараўна Шарыпава. Сёння калектыў музея зноў працуе пад кіраўніцтвам Л. В. Голубевай. Працуе Людміла Васільеўна ўжо з іншымі, тым не менш шчыра адданымі справе супрацоўнікамі. Ля вытокаў нараджэння музея ў Шуміліне стаяла цэлая пляяда шаноўных людзей, сярод якіх самае ганаровае месца займае Дзіяна Маркаўна Нікіфарава. Сапраўднай легендай, апантаным збіральнікам экспанатаў пра Обальскае падполле па праву з’яўляецца Нэлі Адольфаўна Азоліна. Сёння Обальскі філіял пасля рэканструкцыі набыў больш сучасны і прыцягальны выгляд.
Шуміліншчына багатая на гістарычныя падзеі. Кожная з іх знайшла месца ў экспазіцыях музея. Штогод яго наведвае больш за 5 тысяч чалавек. Музейны фонд налічвае без малога 11 тысяч экспанатаў. Найбольш каштоўнымі з іх з’яўляюцца калекцыі фотаздымкаў, сапраўдных дакументаў, асабістых рэчаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, калекцыі карцін мастакоў-землякоў У. П. Белавусава, У. У. Іванова, Я. П. Ушала, прадметы этнаграфіі і быту сялян 19 — пачатку 20 стст., рэшткі маманта, зной-дзеныя на беразе Заходняй Дзвіны і шэраг іншых. Дарэчы, заўсёдны інтарэс у наведвальнікаў выклікае агляд асабістых рэчаў, дакументаў землякоў Герояў Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка, М. А. Ласкунова, Д. М. Мінчугова, М. К. Спіры-дзенкі, зброя партызан, фотаздымкі 106 Герояў Савецкага Саюза, што вызначы-ліся пры вызваленні шумілінскай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У музеі рэгулярна праводзяцца выстаўкі з асабістых фондаў. Мабільны іх характар дазваляе супрацоўнічаць з музеямі вобласці, прыватнымі калекцыямі, рознымі арганізацыямі і ўстановамі.
Не пакінула абыякавай наведвальнікаў выстаўка “Традыцыі і культура Японіі”, прыцягнулі ўвагу выстаўка майстра-дэкаратара з Віцебска М. Шутко “Вытокі прыгажосці”, серыя выставак маладзечанскага мастака Я. Сянько “Пабудуем храм у душы”.
Плённае супрацоўніцтва музея з аб’яднаннем РАМЗЭС-Экспа дазволіла правесці выстаўку марскіх ракавін, каралаў і іншых насельнікаў марскіх глыбінь пад назваю “Народжаныя морам”, выстаўку матылькоў, калекцыйна-сувенірнай зброі і іншых. Шкада, але даводзіцца гаварыць пра даволі абмежаваныя ўмовы для плённай работы музея. Даўно пры-спеў час для пашырэння яе плошчаў, бо на 163 кв. м, што адведзены для экспазіцый, усё багацце экспанатаў, на жаль, наведвальнікам паказаць проста немагчыма.
З нагоды знамянальнай падзеі ў жыцці Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея віншуем усіх ветэранаў музейнай справы, сённяшніх яго супрацоўнікаў са святам, зычым моцнага здароўя, шчасця, дапытлівых і цікавых наведвальнікаў.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў ГАЗЕТЕ "ГЕРОЙ ПРАЦЫ"№90 ад 22.11.2011 г.
Ваши замечания и предложения по работе сайта направляйте на наш E-mail:
Директор- Голубева Людмила Васильевна